КАРАЛІНСКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ

Брацкая магіла савецга воіна, помнік землякам (в.Горна)
       Знаходзіцца ў цэнтры в.Горна. Воін, прозвішча не ўстаноўлена, загінуў у ліпені 1941 года. На ўшанаванне яго памяці, а таксама 21 аднавяскоўца, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, пастаўлены помнік - скульптура салдата.


Брацкая магіла савецкіх воінаў, помнік землякам (в.Караліно)
           Знаходзіццаў в. Караліно, каля Дома культуры. Пахаваны 35 воінаў, што загінулі ў 1941 годзе ў баі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На ўшанаванне іх памяці, а таксама 58 землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, на магіле пастаўлены помнік - скульптура жанчыны і стэла з барэльефнымі выявамі воінаў.


Магіла савецга воіна і ахвяр фашызму (в.Пятрэвічы)
   Знаходзіцца на заходняй ускраіне в. Пятрэвічы. Пахаваны камандзір Чырвонай Арміі Кавалёў і 16 мірных жыхароў, якіх у чэрвені 1942 года расстралялі нямецка-фашысцкія  захопнікі.


Магілы савецкіх воінаў, помнік землякам (в.Кашалі)
   У 1984 годзе ў вёсцы Кашалі усталяваны помнік у гонар аднавяскоўцаў, якія не вярнуліся з вайны. У 1987 годзе ля помніка былі перазахаваны астанкі невядомага салдата, у 2008 годзе -  2 невядомых савецкіх воінаў, выяўленыя на асабістым падворку падчас земляных работ.

Пашпарт помніка                                                                                    Пашпарт помніка

Магілы азвяр фашызму (в.Збляны)
    На могілках вёскі Збляны знаходзіцца 3 магілы, у якіх пахаваныя мясцовыя жыхары, якія загінулі ад рук фашыстаў у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. Трагедыя, якая адбылася ў чэрвені 1941 года, забрала жыцці 10 жыхароў старажытных. У 2004 годзе дадзеныя магілы былі улічаны як воінскія пахаванні часоў Вялікай Айчыннай вайны.








Комментариев нет:

Отправить комментарий