Брацкая магіла савецкіх воінаў (в.Сынкавічы)
Знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі Сынкавічы, пахаваны 407 воінаў, якія загінулі ў чэрвені - ліпені 1941 года ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Імя аднаго салдата устаноўлена - жыхар в. Казловічы Сехно М.Л. У 1955 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Брацкая магіла савецкіх воінаў, помнік землякам (в.Чырвонае сяло)
Знаходзіцца каля будынка Дома культуры в.Чырвонае Сяло. Пахаваны 2 воіны, якія загінулі ў баях супраць нямецка - фашысцкіх захопнікаў. На ўшанаванне памяці воінаў, а таксама 93 аднавяскоўцаў з вёсак Дзешкавічы, Драпаўцы, Раўтовічы, Чырвонае Сяло, Ярнева, што загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, на магіле пастаўлены помнік - скульптура воіна і партызанкі.
Магіла савецкага воіна, помнік землякам (в.Казловічы)
Знаходзіцца ў скверы в. Казловічы. Воін, прозвішча не ўстаноўлена, загінуў у Вялікую Айчынную вайну. На ўшанаванне яго памяці, а таксама 83 жыхароў вёсак Дзешкавічы, Елка, Казловічы, Сынкавічы, Шулякі і Ярнева, якія загінулі ў барацьбе супраць нямецка - фашысцкіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну, на магіле пастаўлены помнік - скульптура салдата і стэла з барэльефнымі выявамі воінаў.
Помнік ахвярам фашызму (в.Чырвонае сяло)
Знаходзіцца ў в. Чырвонае Сяло. Мемарыяльны знак на ўшанаванне памяці сям’і Пазнанскіх (5 чалавек), якая была спалена ў снежні 1942 года фашыстамі.
На месцы хаты, у якой спалілі Пазнанскіх, устаноўлены мемарыяльны знак і пліта.
Помнік ахвяр фашызму (в.Франкова)
Знаходзіцца за 0,6 км. на паўднёвы - усход ад в.Франкова. Пахаваны мірныя жыхары в. Франкова (17 чалавек), якія загінулі ў 1942 годзе. У 1967 годзе на магіле ўстаноўлены абеліск.
Комментариев нет:
Отправить комментарий