ТУЛАЎСКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ

Брацкая магіла савецкіх воінаў (в.Мештавічы)
     Знаходзіцца ў в.Мештавічы. Пахаваны 278 воінаў, якія загінулі ў 1941-1944 гадах супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў ці памерлі ад ран у шпіталі. На магіле пастаўлены абеліск.


Помнік землякам (в.Міжэрычы)
     Помнік-скульптура воіна і  стэла з барэльефнымі выявамі воінаў устаноўлены ў цэнтры в. Міжэрычы на ўшанаванне памяці 20 землякоў з вёсак Клепачы, Міжэрычы, Шэйкі, якія загінулі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну.


Брацкая магіла савецкіх воінаў, помнік землякам (в.Тулава)
   Знаходзіцца каля будынка Тулаўскага Сельсавета ў в.Тулава. Пахаваны каля 20 воінаў, якія загінулі ў 1944 годзе пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На ўшанаванне памяці воінаў, а таксама 6 аднавяскоўцаў, што загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, на магіле пастаўлены помнік - скульптура воіна з лаўровым вянком.


Брацкая магіла савецкіх воінаў (в. Янаўшчына)
   Знаходзіцца ў цэнтры в.Янаўшчына. Пахаваны 15 воінаў, якія загінулі ў 1944 годзе ў баі за вызваленне вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.





Комментариев нет:

Отправить комментарий