ГАЛЫНКАЎСКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ

Магіла савецкім воінам, помнік землякам (в. Галынка)
   Знаходзіцца на паўночнай ускраіне в.Галынка. Пахаваны 5 воінаў, што загінулі ў ліпені 1944 года ў баях за вызваленне вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На ўшанаванне іх памяці, а таксама 60 землякоў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанскай барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на магіле пастаўлены помнік - скульптура воіна і стэла з рэльефнымі выявамі воінаў.



Брацкая магіла савецкіх воінаў,
помнік землякам (в. Снежная)
   У в.Снежная знаходзіцца магіла, ў якой пахаваны 5 воінаў, якія загінулі ў 1944 годзе пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На ўшанаванне памяці воінаў, а таксама 46 землякоў, што загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, на магіле пастаўлены помнік - скульптура воіна і партызанкі.


Магіла ахвяр фашызму (в.Галынка)                     
   Знаходзіцца на могілках в. Галынка. Пахаваны 386 жыхароў вёскі, якіх 12 снежня 1942 года расстралялі  нямецка-фашысцкія захопнікі. Устаноўлены імёны 276 расстраляных,110 засталіся невядомымі. На магіле пастаўлены абеліск.


Помнік землякам (в.Старае сяло)
Знаходзіцца ў цэнтры в.Старае Сяло. На ўшанаванне памяці 22 землякоў з вёсак Варонічы і Старае Сяло, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, пастаўлены помнік - скульптура воіна.


Магіла ахвяр фашызму (в.Пустаборы) 
       У брацкай магіле пахаваны 24 мясцовыя жыхары, якія былі  расстраляны фашыстамі. Імёны 10 з іх засталіся невядомымі.     








Комментариев нет:

Отправить комментарий