ДЗЯРЭЧЫНСКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ

Брацкая магіла савецкіх воінаў (в.Алексічы)
  На трэці дзень вайны на ўзвышшы паміж ракой Зяльвянка і вёскай Алексічы фашысты высадзілі свой дэсант, сканцэнтравалі значныя сілы артылерыі і танкаў. Часткі Чырвонай Арміі, не ведаючы пра гэта, адыходзілі ў напрамку Алексіч. У выніку сустрэчнага бою калона адыходзячых байцоў была цалкам знішчана, а вёска спалена. На наступны дзень жыхары вёскі Алексічы пахавалі савецкіх воінаў ў двух брацкіх магілах. Адна з іх, у якой пахаваны 171 чалавек, знаходзіцца на мясцовых могілках. У 1955 годзе ў гонар загінуўшых савецкіх воінаў устаноўлены абеліск. Другая размешчана ў 0,5 км на захад ад вёскі Алексічы, у ёй пахаваны і воіны, якія загінулі ў 1944 годзе. Усяго ў брацкай магіле пахавана 400 чалавек. У 1953 годзе пастаўлены абеліск у гонар загінуўшых у баях з фашыстамі савецкіх воінаў.


Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (в.Дзярэчын)
   Пахаваны 199 воінаў і партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе. Сярод пахаваных  - воіны 129-й стралковай дывізіі 3-й арміі 2-га Беларускага фронту, што загінулі ў ліпені 1944 года пры вызваленні вёскі.

Пасля рэканструкцыі




Магіла ахвяр фашызму (в.Дзярэчын)
   Знаходзіцца ў в.Дзярэчын на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі. Пахаваны больш за 2 тысячы мірных жыхароў, якіх у чэрвені 1942 года расстралялі нямецка-фашысцкія захопнікі.


Магіла Булака Паўла Іванавіча (в.Дзярэчын)
   Знаходзіцца на могілках в.Дзярэчын. Удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху  у гады Вялікай Айчыннай вайны.
   Павел Іванавіч нарадзіўся на Зэльвеншчыне ў в.Вострава. Вёў актыўную падпольную работу, арганізоўваў дэманстрацыі і забастоўкі. За рэвалюцыйную дзейнасць зняволены ўладамі буржуазнай Польшчы.
   У ліпені 1941 года стварыў партызанскую брыгаду “Перамога” з ліку мясцовага насельніцтва і воінаў Чырвонай арміі, якія трапілі ў акружэнне і стаў яе  камандзірам.


Помнік Чарняхоўскаму Івану Данілавічу  (в.Дзярэчын)
   Знаходзіцца каля будынка праўлення СВК “Дзярэчын”. Помнік двойчы Герою Савецкага Саюза, генералу арміі, камандуючаму войскамі 3-га Беларускага фронту ў Вялікую Айчынную вайну.


Магіла ахвяр фашызму (могілкі в.Дзярэчын)
   13 ліпеня 1942 г. на абочыне дарогі Зэльва-Дзярэчын расстраляны мірныя жыхары в. Дзярэчын. Перапахаванне загінуўшых было ў 1944 годзе на могілках у в. Дзярэчын. Гранітны помнік усталяваны ў 1990-х гадах па просьбе сваякоў загінуўшых, якія пражываюць у Польшчы, ксяндзом Юзафам Файлером і прыхаджанамі касцёла Успення Найсвяцейшай Панны Марыі в. Дзярэчын.


Магіла загінуўшага савецкага летчыка ( в.Угрынь)
   Старэйшы лейтэнант Міхаіл Карнаўх быў збіты ў паветраным баі над вёскай Угрынь 12 ліпеня 1944. Мясцовыя жыхары пахавалі лётчыка, імя якога было невядома. Толькі праз трыццаць гадоў чырвонымі следапытамі было ўстаноўлена імя загінулага, і ў 1977 годзе жыхары вёскі ўрачыста перапахавалі астанкі героя вайны, увекавечыўшы яго памяць на бетоннай пліце.


Брацкая магіла савецкіх воінаў, помнік землякам (в.Залацеева)
   Знаходзіцца ў в.Залацеева, каля Дома культуры. Пахаваны 3 воіны 1457-га стралковага палка 169- стралковай дывізіі 3-й арміі 2-га Беларускага фронту, што загінулі ў ліпені 1944 года пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На ўшанаванне памяці воінаў і 64 аднавяскоўцаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, на магіле пастаўлены помнік-скульптура воіна з аўтаматам і стэла з барэльефнымі выявамі воінаў.


Помнік землякам (в.Бібікі)
      Помнік знаходзіцца ў в. Бібікі, на паўночнай ускраіне вёскі. Ушанавана памяць 71 земляка з вёсак Бібікі, Валькевічы, Грабава, Даўгаполічы, Крывічы, Марачы, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.






Комментариев нет:

Отправить комментарий