ДАБРАСЕЛЕЦКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ

Брацкая магіла савецкіх воінаў (в.Рудзевічы)
     На могілках в.Рудзевічы знаходзіцца брацкая магіла савецкіх воінаў У ёй пахаваны 5 воінаў Чырвонай арміі, адзін з іх - Буц Мікалай Андрэевіч 1925 г.н., загінуў 13 ліпеня 1944 года. Імёны 4-х воінаў невядомыя.


Брацкая магіла савецкіх воінаў (в.Цяглевічы)
   На мясцовых могілках ў брацкай магіле пахавана 2 невядомых салдата, якія загінулі ў чэрвені 1941 года.


Брацкая магіла савецкіх воінаў  (в.Цяглевічы)
   У парку ў вёсцы Цяглевічы усталяваны помнік загінуўшым на франтах вайны аднавяскоўцам. У 2009 годзе на тэрыторыі, прылеглай да помніка, перазахавалі астанкі савецкіх салдат, якія загінулі ў 1941 годзе з могілак вёскі Дабрасельцы  (11 чалавек) і з лесу каля вёскі Лаўрыновічы (1 чалавек).


Магіла воіна-інтэрнацыяналіста В.Ляха  (в.Рудзевічы)
   На мясцовых могілках пастаўлены помнік воіну-інтэрнацыяналісту Ляху В. М., які загінуў 19 кастрычніка 1982 пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку ў Афганістане. Пасмяротна узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.





Комментариев нет:

Отправить комментарий