Жывая сведка

   
Сітнік Марыя Яўстрацьеўна нарадзілася 25 лютага 1922 года у вёсцы Нова Бялёў Гомельскай вобласці Кармянскага раёна. Дзяцінства дзяўчынкі было нялёгкім. У сям'і было сямёра дзяцей. 3 сямі гадоў дзяўчынка пачала дапамагаць бацькам па гаспадарцы: сеяла проса, палола   агароды.   3 10-гадовага   ўзросту пасвіла свіней. Пазней  дзяўчынка  пачала хадзіць  ў  школу.   У   1938 годзе  ўступіла  у камсамол. Потым была сакратаром камсамольскай арганізацьі. Пасля 7 класаў у Навабялеўскай школе, якую яна закончыла. Потым  пайшла на двухмесячныя педагагічныя курсы ў Гомелі, так як Марыя марыла стаць настаўніцай. У 1940 годзе прыехала у Лужскую сярэднюю школу. Маладая, прыгожая настаўніца адразу заваявала аўтарытэт педагагічнага калектыву. Марыя Яўстрацьеўна   выкладала   алгебру   у   6-ым    класе,  потым працавала піянерважатай ў Лужскай сярэдняй школе.
Хто яго ведае, як склаўся б лёс Марыі  Яўстрацьеўны, калі б не вайна. У 1941 годзе, калі пачалася вайна, настаўнікі - мужчыны пайшлі на фронт. Марыі Яўстрацьеўне у 1941 годзе споўнілася 19 гадоў, яна вельмі падрабязна запомніла гады ліхалецця, жудасныя карціны тых дзён.
Як бачна, жыццё гэтай жанчыны было не з лгкіх, але ж яна перанесла ўсе  нягоды і цяжкасці з вялікай мужнасцю, што гаворыць аб яе моцным, цвёрдым характары.
Марыя Яўстрацьеўна успамінае:
"...Немцы  часта  бывалі ў нашай  вёсцы.  Яны  забіралі  ежу  ў  людзей, распытвалі пра партызан, але на ноч не заставаліся.
   У восень 1943 года немцы занялі нашу вёску. Адзін раз яны сабралі людзей на вуліцы, пастроілі па чатыры. Усе людзі баяліся, што яны нас растраляюць. Але немцы пагналі нас ў суседнюю вёску Задуб'е, дзе дазволілі  размясціцца па хатах. А у Нова Бялёве рассяліліся самі, у іх было шмат зброі, матацыклы, машыны і  вельм шмат сабак, якія кідаліся на людзей. Як цяпер помню, у нашай хаце яны зрабілі сваю швейную майстэрню.
Старастай быў назначаны мясцовы мужчына, ён здзекаваўся з людзей. Усе жыхары вельмі баяліся старасту, бо ведалі, што калі ён даведаецца, як яны дапамагаюць партызанам, то усім прыйдзецца паспрабаваць ліха. Стараста хадзіў па хатах і збіраў збожжа, проса і  іншыя прадукты харчавання для немцаў. Бывала, адбярэ ўсё, да апошняй крошкі. Таму, каб як-небудзь выжыць, прыходзілася хаваць хоць што-небудзь ад старасты.
Потым мяне і яшчэ адзінаццаць дзяўчат забралі на работу: дзяўчаты капалі бульбу, а я варыла для іх ежу. Працаваць прыходзілася шмат і доўга.
Але ў пачатку снежня 1943 года штосьці змянілася. Нямецкія салдаты сталі больш ўважлівымі, асцярожнымі, не хадзілі па аднаму. Раніцай 22 снежня 1943 года сярод немцаў пачалася паніка. Людзі таксама пачалі ўцякаць з вёскі.
Я таксама пабегла праз агарод, каб схавацца у лесе. Адбегшыся зусім нямнога, я пачула стрэлы. Сэрца калацілася вельмі моцна, бегла хутка, часта падала, падымалася і зноў бегла. Вельмі хацелася выжыць, і, я веру, мяне гэта  зберагло. Усю ноч я прасядзела на купіне на балоце. Трасло ад холаду і страху, кожны гук, трэск прымушаў сэрца біцца хутчэй. Пахаладала, вада пакрылася тонкім лядком, а я на босыя ногі, у лёгкай блузцы, прасядзела там да раніцы.
Толькі   на ранку   я  прыйшла у  Задуб'е,  сустрэлася   з  роднымі   і аднавяскоўцамі. Там я даведалася, што немцы нікога не чапалі і хутка паехалі, бо Чырвоная армія пачала наступленне."
У канцы снежня 1943 года наша веска сустрэла сваіх вызваліцелей. Для людзей пачалося новае жыццё. Патрэбна было шмат зрабіць, адрамантаваць, вучыць дзяцей, аднаўляць гаспадарку.
Пасля вызвалення працавала загадчыцай аддзела школ і піянераў Баранавіцкага райкама камсамола, выкладчыцай у Воранаўскай школе. Затым была вучоба у Партыйнай школе пры Гродзенскім абласным камітэце  камсамола. Закончыушы Партыйную школу, яна па размеркаванню была накіравана ў Зэльву. Сваю працоўную дзейнасць загадчыцы аддзела школ Зэльвенскага райкама камсамола, яна спалучала з вучобай  завочна у Лідскім педагагічным вучылішчы. 3 1953 па 1976 год ( да выхаду на пенсію) яна  вучыла вясковых рабят у Ялуцавіцкай васьмігодцы.
   Дзе бы не  працавала    тэта    цудоўная жанчына, да работы адносілася добрасумленна. Часта   пасля  ўрокаў настаўніца расказвала вучням  і сваім калегам  пра тыя гады ліхалецця. Вучні гадзінамі маглі слухаць яе ўспаміны – цікавых эпізодаў жыцця было шмат. 3 1996 года Марыя Яўстрацьеўна знаходзіцца на надомным абслугоўванніНе забываліся пра яе і вучні нашай школы – дапамагалі  ей   капаць   градкі,   чысціць   дарожкі   ад   снегу, выконваць іншыя работы. 

   Марыя Яўстрацьеўна у  1946  годзе  была  узнагароджана  медалём "За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941 — 1945гг". 






Комментариев нет:

Отправить комментарий