СЛАВАЦІЦКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ

Брацкая магіла савецкіх воінаў, помнік землякам (в.Славацічы)
   Знаходзіцца ў цэнтры в.Славацічы. Пахаваны 68 воінаў, які загінулі ў чэрвені 1941 года і 2 воіны, што загінулі ў 1944 годзе пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На ўшанаванне памяці воінаў і 117 землякоў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, на магіле пастаўлены помнік - скульптура воіна і партызанкі.


Брацкая магіла савецкіх воінаў, помнік землякам (в.Манцякі)
     Знаходзіцца каля клуба в.Манцякі. Пахаваны 22 воіны Чырвонай арміі, імёны 18 з іх невядомыя (загінулі ў ліпені 1941 года ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў). На ўшанаванне іх памяці, а таксама 39 землякоў на магіле пастаўлены помнік - скульптура воіна са сцягам.





Комментариев нет:

Отправить комментарий