КРАМЯНІЦКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ

Брацкая магіла савецкіх воінаў (в.Князева)
   Знаходзіцца ў парку в. Князева. Пахаваны 7 воінаў, якія загінулі ў 1944 годзе пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На магіле пастаўлены мемарыяльны знак.



Помнік савецкім актывістам (в.Крамяніца)
    Знаходзіцца ў цэнтры в.Крамяніца. на ўшанаванне памяці 6 савецкіх актывістаў, якія загінулі ў 1947-1949 годзе ў барацьбе супраць ворагаў Савецкай улады. Пастаўлены помнік - скульптура жанчыны і стэла з барэльефнай выявай воінаў.



Магіла загінуўшага савецкага воіна (в.Крамяніца)
    На мясцовых могілках вёскі Крамяніца пахаваны савецкі салдат, які загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны, імя якога засталося невядомым.



Брацкая магіла савецкіх воінаў (в.Дзеркачы)
        На могілках в. Дзеркачы пахаваны 2 воіны Чырвонай арміі. Імёны іх невядомыя. На магіле ўстаноўлены абеліск.


Помнік землякам (в.Крамяніца Дольная)
     Знаходзіцца ў в.Крамяніца Дольная. На ўшанаванне памяці 21 земляка, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, пастаўлены помнік - скульптура воіна і партызанкі.







Комментариев нет:

Отправить комментарий