ЗЭЛЬВЕНСКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан
   Знаходзіцца на паўднёва-ўсходняй ускраіне г.п.Зэльва. У брацкай магіле пахаваны 506 воінаў Чырвонай Арміі, 2 партызаны, загінуўшыя пры вызваленні Зэльвы. Імёны 310 з пахаваных у брацкай магіле засталіся невядомымі.
   У ліпені 1944 года воіны 169-й стралковай дывізіі 3-й арміі 2-га Беларускага фронту вялі цяжкія баі з праціўнікам на подступах да Зэльвы. Сіламі палкоў дывізій пачаўся штурм пасёлка з поўначы і поўдня. Раніцай пасёлак быў вызвалены.

Брацкая магіла савецкіх воінаў і ахвяр фашызму
   Знаходзіцца насупраць памяшкання былой “Аграпрамтэхнікі” у г.п. Зэльва па вуліцы Булака. Усяго пахаваны 8 чалавек, з іх 4 ваеннаслужачыя, якія загінулі ў 1941 годзе, і 4 мірныя жыхары, расстраляныя ў ліпені 1941 года нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Сярод пахаваных - старшыня Тулаўскага сельсавета Іван Кляменцьевіч Дробчык, яго брат Сяргей, Кедало Аляксандр Васільевіч, капітан Ціханаў, старшыня Крамяніцкага сельсавета Бранеўскі. На магіле пастаўлены абеліск.


Памятны мемарыял
    Устаноўлены на ўзбярэжжы р.Зальвянкі ў гонар воінаў Чырвонай Арміі, якія ў чэрвені 1941 года вялі бой за пераправу праз р.Зальвянку.
    Тут з 25 па 28 чэрвеня 1941 года вяліся жорсткія баі пры фарсіраванні ракі байцамі і камандзірамі акружанай ворагам 10-й арміі пад камандаваннем генерала Карбышава і палкоўніка Смалякова.


Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (в.Бародзічы)
   Знаходзіцца ў скверы в. Бародзічы каля Дома культуры. Пахаваны 7 воінаў 169-й стралковай дывізіі 3-й арміі 2-га Беларускага фронту, якія загінулі 11.07.-12.07.1944 года пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На мармуровай пліце напісаны імёны загінуўшых воінаў.


Курган памяці (в.Бародзічы)
   Знаходзіцца ў в. Бародзічы. Насыпаны ў 1967 годзе на ўшанаванне памяці 17 аднавяскоўцаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў партызанскай барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Брацкая магіла савецкіх воінаў і ахвяр фашызму (в.Бярэжкі)
   На паўночнай ускраінне в. Бярэжкі знаходзіцца брацкая магіла савецкіх воінаў і ахвяр фашызму. Пахаваны 52 воіны, якія загінулі ў чэрвені 1941 года ў баі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і 8 жыхароў вёскі, расстраляных гітлераўцамі ў 1941 годзе. У 1956 годзе на магіле пастаўлены абеліск.


Брацкая магіла ахвяр фашызму (в.Бярэжкі)
        На могілках у в. Бярэжкі ў 2009 году ўсталяваны памятны знак у гонар двух расстраляных ў 1942 годзе жыхароў вёскі  за сувязь з партызанамі.


Магіла савецкага воіна,помнік землякам (в.Конна)
  У брацкай магіле в. Конна пахаваны 5 партызан і малодшы лейтэнант Чырвонай Арміі А.П.Белякоў, які загінуў у чэрвені 1941 года. Ва ўшанаванне памяці пахаваных у брацкай магіле, а таксама 37 аднавяскоўцаў, што загінулі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну.У 1974г. на магіле пастаўлены помнік - скульптура воіна з аўтаматам і стэла з барэльефнымі выявамі воінаў.


Брацкая магіла і помнік землякам (в.Крываконна)
    У дні святкавання 45-годдзя вызвалення Зэльвеншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1989 годзе ў вёсцы Крываконна адбыліся урачыста-жалобны мітынг і адкрыццё помніка загінуўшым савецкім воінам і землякам. У гэты дзень перапахаваны астанкі 2 салдат, якія загінулі ў гады вайны на тэрыторыі Зэльвенскага сельсавета, у брацкую магілу. Пры правядзенні мерапрыемстваў прысутнічалі воіны Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі, ветэраны 5-й Арлоўскай ордэнаў Леніна, Чырвонага Сцяга, Кутузава і Суворава дывізій, вызваліўшых Зэльвеншчыну.


Індывідуальныя магілы (в.Забагонне)
    У магілах пахаваны расстраляныя вясной 1944 за сувязь з партызанамі жыхарка вёскі Забагонне Галяс Агаф'я, партызан Галяс Макар, жыхар вёскі Забагонне і вайсковец, імя якога засталося невядомым.


Брацкая магіла савецкіх воінаў і помнік землякам (в.Мадзейкі)
    Помнік-скульптура пастаўлены ў 1970 годзе ў гонар 3 вайскоўцаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і землякоў, якія не вярнуліся з франтоў. Імёны загінуўшых савецкіх салдат засталіся невядомымі.










Комментариев нет:

Отправить комментарий